Будьте осторожны на весеннем льду!

Общество

Вось і наступілі цёплыя вясновыя дні, і на вадаёмах, рэках, сажалках узнікла рэальная небяспека траплення пад ваду. Пры нулявой тэмпературы трываласць лёду ў 10 разоў меншая, чым пры тэмпературы мінус 5 градусаў. Вясновы лёд асабліва небяспечны для рыбакоў. Акрамя іх правальваюцца пад лёд дзеці і падлеткі, якія арганізоўваюць ля берагоў катанне на каньках або лыжах.
Асабліва небяспечным месцам лічыцца прымыканне лёду да сушы – там часта ўтвараюцца расколіны. Слабы лёд і ў месцах, дзе ў яго ўмерзлі галінкі, чарот, дошкі, дзе струменяць крыніцы або ў вадаём упадаюць ручаі. Не перашкодзіць павышаная асцярога і пасля снегападаў, калі не бачны палонкі. Памятайце, што самы нетрывалы лёд малапразрысты і бялёсы.
Калі прыйшлося перапраўляцца па лёдзе, то лепш гэта рабіць групай, вытрымоўваючы адлегласць 5-6 метраў адзін ад аднаго, таўшчыню пакрыцця правярайце палкай, удараючы ёй некалькі разоў у адно і тое ж месца як мага далей перад сабой. Калі вы займаецеся падлёднай рыбалкай, то не свідруйце многа лунак на абмежаванай плошчы. І самае галоўнае – адпраўляцца на вадаём у адзіночку небяспечна.
Правальванне адбываецца нечакана і імкліва. Што рабіць у такім выпадку?
У першую чаргу, не панікаваць. Адразу шырока раскіньце рукі, каб не пагрузіцца пад лёд з галавой. Паспрабуйце, не абломваючы лёд і не робячы рэзкіх рухаў, выбрацца на цвёрдую паверхню. Вельмі важна закінуць на лёд ногі, перанесці масу цела на плошчу апоры і адпаўзці або перакаціцца далей ад палонкі. Выратавальнікі рэкамендуюць выбірацца з вады лежачы на спіне і адштурхоўваючыся нагамі аб беражок процілеглага боку палонкі. Выбраўшыся на сушу, паспяшыце сагрэцца. Рухайцеся і рабіце сілавыя практыкаванні.
Калі на вашых вачах здарылася няшчасце, крыкніце чалавеку, што ідзеце яму на дапамогу, – гэта супакоіць яго і надасць сілы. Набліжайцеся да палонкі толькі паўзком, а лепш пакладзіце пад сябе дошку, лыжы або палкі, можна кінуць пацярпеламу звязаныя рамяні, вяроўкі. Калі побач з вамі некалькі чалавек, то можна легчы на лёд ланцужком і, трымаючы адзін аднаго за ногі, прасоўвацца да праламанага месца. Вызваліўшы пацярпелага, акажыце яму першую медыцынскую дапамогу. Галоўнае – не дапусціць пераахалоджвання арганізма, бо ў ледзяной вадзе чалавек вытрымае толькі 15 хвілін.
Будзьце асцярожныя!
Э.ВЕРТАШОНАК,
старшыня Ушацкага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *