На базе Бешанковіцкага лясгаса прайшлі абласныя спаборніцтвы па лесапажарным майстэрстве.
Зараз лясная ахова перайшла ў рэжым павышанай гатоўнасці, каб своечасова папярэдзіць, выявіць і патушыць ачагі ўзгарання ў лесе. Таму мэтай спаборніцтваў было не толькі вызначыць лепшых, а і лішні раз адпрацаваць на практыцы навыкі. Узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў аказаўся даволі высокі. Дарэчы, упершыню ўдзел у мерапрыемстве (па-за конкурсам) прымалі і навучэнцы Полацкага ляснога каледжа. Зборная Ушацкага лясгаса спынілася ўсяго ў кроку ад п’едэстала і заняла чацвёртае месца сярод 18 каманд-удзельніц. Гонар Ушаччыны абаранялі Максім Коршун, Андрэй Каваленка, Аляксей Новакрышчонаў, Аляксандр Калбасаў, Андрэй Падвойскі (на здымку). Перамогу святкавалі нашы суседзі – каманда Лепельскага раёна.
Вольга КАМАРКОВА.