В Ушачскую ЦРБ поступил новый рентген-аппарат в рамках гуманитарного проекта «Здоровая нация»

Общество

Год таму на VI Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт краіны А.Лукашэнка прапанаваў рэалізаваць гуманітарны праект “Здаровая нацыя”. Яго сутнасць – у стварэнні мабільнай, высокатэхналагічнай медыцыны, у тым ліку ў рэгіёнах. У гэтай сувязі ва Ушацкай цэнтральнай райбальніцы прадставілі на адпаведны конкурс уласную распрацоўку спосабаў паляпшэння ўмоў аказання меддапамогі насельніцтву. Прычым, вельмі скрупулёзна прааналізавалі пытанне – у выніку выйгралі грант ад пасольства Славацкай Рэспублікі на 10 тысяч еўра.

З новым абсталяваннем рэнтгеналабарант Тамара Пятроўна Шахноўская.

За гэтыя сродкі быў закуплены новы перасоўны рэнтгенадыягнастычны апарат “УНІКАМПАКТ П” – на бягучым тыдні ён паступіў у райбальніцу. Такой навінцы не могуць нарадавацца спецыялісты самых розных профіляў – абсталяванне дазваляе выконваць вельмі шырокі спектр рэнтген-даследаванняў: выяўляць захворванні лёгкіх, органаў брушной поласці, траўматычныя пашкоджанні костак і інш. Прычым, рабіць здымкі можна ў палатных умовах (без прывычнага наведвання спецыяльнага кабінета) і нават ляжачым пацыентам. Месцам асноўнай прапіскі апарата стане рэанімацыйнае аддзяленне, пры неабходнасці ён зможа “пераехаць”, скажам, у хірургію.

У ліку яўных плюсаў такога абсталявання медыкі называюць таксама зменшаную дозу апраменьвання пацыентаў. Не патрабуе яно і спецыяльнай рэнтгэн-плёнкі, што зручна і эканамічна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *