Еще быстрее и чище. УП ЖКХ Ушачского района обзавелось уборочной техникой «Чистодор»

Общество

Нельга не звярнуць увагу на яркую аранжавую тэхніку, што павольна рухаецца па вуліцах гарпасёлка, пакідаючы за сабой невялікі шлейф пылу. Апошні, дарэчы, станавіўся ўсё меншы, паколькі менавіта на падмятанне вуліц і разлічаны “Чыстадор” – навінка, атрыманая ў канцы мінулага года жыллёва-камунальнай гаспадаркай. У арсенале прадпрыемства, канечне, была тэхніка, што падмятае асфальт – звычайныя шчоткі, якія мацаваліся за трактарам і прыбівалі пясок да бардзюраў, што потым уручную ўбіралі дворнікі. Новая “прыбіральшчыца” з усім спраўляецца самастойна, пясок па транспарцёры паступае ў кузаў грузавіка.

– Калі набіраецца поўны, адчэпліваю “Чыстадор” і адвожу пясок на пескабазу. У першыя дні, калі выехаў на горад, прычэп грузіўся за 20-25 хвілін, зараз ужо за 45, – расказвае вадзіцель Ігар Уладзіміравіч Мірончыкаў (на здымку). – Агрэгат добры, праўда, разлічаны пераважна на роўныя вуліцы, на заваротах з-за даўгой счэпкі можа пакідаць агрэхі, таму хаджу пераважна па цэнтральных і роўных перыферыйных.

Новы агрэгат – дадатковы фронт работ вадзіцеля, які на сваім самазвале займаецца перавозкай розных грузаў, а таксама мае яшчэ адзін прычапны агрэгат – бочку для адкатвання каналізацыі. “Пыласос” чапляе не штодня – а пры забруджанасці вуліц.

“Чыстадор” дазволіў не толькі аўтаматызаваць працэс і больш хутка прыбіраць вуліцы ад пяску, але і ўвогуле пашырыць сетку чыстых дарог. Падмятальна-уборачная машына набыта УП ЖКГ у лізінг з першапачатковым узносам 28 тысяч рублёў, каштуе ж у сем разоў больш – 200 тысяч 600 рублёў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *