Единый день безопасности дорожного движения пройдет в Беларуси 25 марта

Профилактика и безопасность

Пад дэвізам «Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!» 25 сакавіка ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Асноўная ўвага супрацоўнікаў ДАІ будзе звернута на выкарыстанне вадзіцелямі рамянёў бяспекі. Ігнараванне гэтага патрабавання згодна з ч.3 арт.18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні, а ў выпадку паўторнасці на працягу года – ад 2 да 5. За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей можна пазбавіцца да 4 базавых (ч.6 арт.18.13 КоАП).

На жаль, не ўсе ўсведамляюць, што выкарыстанне рамянёў бяспекі дае апошні шанс выжыць у сур’ёзным дарожна-транспартным здарэнні. Усялякія спасылкі на тое, што яны выклікаюць дыскамфорт, непераканаўчыя. На практыцы часта адбываецца так, што трапіўшы ў нязначную аварыю, аўтамабіль выходзіць з яе без сур’ёзных пашкоджанняў, а людзі атрымліваюць траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, ці застаюцца інвалідамі. У той жа час статыстыка пацвярджае, што 80 працэнтаў вадзіцеляў і пасажыраў, якія былі прышпілены, у ДТЗ не атрымалі ніякіх раненняў.

І яшчэ. Не забывайце, што галоўны пасажыр у аўтамабілі – дзіця. Звяртайце асаблівую ўвагу на яго перавозку, выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады, якія адпавядаюць вазе і росту малога.

М.ГАЎРЫЛЮК, начальнік аддзялення ДАІ
Ушацкага райаддзела міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *