Кому можно торговать семенами сельскохозяйственных растений?

Общество

Ушацкая райдзяржінспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін звяртае Вашу ўвагу на растлумачэнне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін” у пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі дзейнасці па вытворчасці і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку насення сельскагаспадарчых раслін.

Сельскагаспадарчымі раслінамі з’яўляюцца: насенне раслін, саджанцы, плады, часткі складаных пладоў, суплоддзі, цыбуліны, клубні, мерыстэмныя матэрыялы і іншыя генератыўныя і вегетатыўныя часткі сельскагаспадарчых раслін, прызначаныя для размнажэння. Да іх адносяцца збожжавыя, зернебабовыя, кармавыя, тэхнічныя, алейныя, агароднінныя, бахчавыя, пладовыя, ягадныя, лекавыя, кветкавыя і іншыя расліны, бульба, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона пры рэалізацыі насення такіх раслін іх гатункавыя і пасяўныя якасці павінны пацвярджацца адпаведнымі дакументамі і выдаюцца (пры неабходнасці) прадаўцом насення пры рэалізацыі іх пакупніку. Рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін асобамі, якія не з’яўляюцца суб’ектамі насенняводства сельскагаспадарчых раслін, гэта значыць фізічнымі асобамі, забараняецца. Імі могуць быць выключна юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца насенняводствам сельскагаспадарчых раслін. Разам з тым, клубні, расада агароднінных і кветкавых раслін, не прызначаныя для наступнага размнажэння (узнаўлення), пад дзеянне Закона не падпадаюць, такім чынам іх рэалізацыя фізічнымі асобамі, у тым ліку якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, не забараняецца. Гэта азначае, што рэалізацыя на гандлёвых месцах расады агароднінных і кветкавых раслін фізічнымі асобамі можа ажыццяўляцца пры наяўнасці у іх дакумента, які пацвярджае якасць высеянага насення і вырашчанай з іх расады, што ў сваю чаргу адпавядае патрабаванням, указаным у Правілах функцыянавання рынкаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2014 г. № 686.

Па пытаннях, якія цікавяць, можна звяртацца ў інспекцыю па тэл. 57347, 57137.

Г.КАШКО, начальнік інспекцыі па
насенняводстве, каранціне і ахове раслін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *