Падчас “прамой лініі” са старшынёй райвыканкама А.А.Кавалёнкам паступілі самыя розныя пытанні, на ўсе з іх людзі атрымалі тлумачэнні, некаторыя трымаюцца на кантролі.
Жыхарцы вуліцы Ленінскай, 2, якая скардзілася наконт няправільнага налічэння платы за ацяпленне, растлумачылі, што за пераразлікам варта звярнуцца ў разліковы цэнтр камунгаса. Жыхары вёсак Казлы і Бычкі прасілі ссекчы старыя дрэвы ля іх дамоў. На месцы выязджала адпаведная камісія, дрэвы сапраўды прызнаны старымі. Жыхарка вуліцы Віцебскай пыталася наконт фінансавай падтрымкі пры пагашэнні крэдыту на пабудаваную кватэру, паколькі ў сям’і нарадзілася дзіця. У такім выпадку робіцца новы разлік, ільготны крэдыт налічваецца на дадатковыя 20 метраў, з дакументамі, пацвярджаючымі нараджэнне дзіцяці, трэба звярнуцца ў банк.
Палова паступіўшых тэлефанаванняў была ад членаў кааператыва “Зарэчны” наконт газіфікацыі. Пытанне не новае, знаходзіцца на кантролі, дадзены адпаведныя тлумачэнні.
В.КАРАЛЕНКА.