Работы детской писательницы с ушачскими корнями Александры Хоменок имеют немалую популярность

Общество

Да багатай суполкі літаратараў, якія маюць ушацкія карані, можна далучыць і імя дзіцячай пісьменніцы Аляксандры Хамянок: у нашым гарпасёлку нарадзіўся і вучыўся яе тата, жывуць бабуля і сястра, ды і сама яна нярэдка бывае на Ушаччыне.

У творчай скарбонцы аўтара зборнікі казак і апавяданняў “Прыгоды Элліс”, “Варэньевая ідэя”, “Эскімоскіны гісторыі”. А не так даўно выйшла чарговая кніга пісьменніцы “Італьянскае падарожжа”, у якой распавядаецца гісторыя 11-гадовай беларускай дзяўчынкі, што па праграме дапамогі дзецям-сіротам едзе ў Італію. Прыстасавацца да жыцця ў чужой краіне аказваецца няпроста, але тутэйшыя людзі дапамагаюць ёй адкрыць новы свет, і самоту ў душы паступова замяшчаюць сяброўства і любоў. Аповесць, напісаная, дарэчы, на беларускай мове, атрымала добрыя водгукі крытыкаў і чытачоў, увайшла ў лік намінантаў прэстыжнай расійскай літаратурнай прэміі “Новая кніга”.

Пазнаёміцца з творам пісьменніцы могуць і ўшачане: адзін з экзэмпляраў выдання Аляксандра падаравала аддзелу дзіцячай і юнацкай кнігі раённай бібліятэкі. Як паведамілі нам ва ўстанове, аповесць карыстаецца цікавасцю ў школьнікаў.

“Многія мае чытачы пыталіся, а як далей склаўся лёс галоўнай гераіні? Гэта і натхніла на напісанне працягу гісторыі, – падзялілася з намі пісьменніца. – Новая кніга ўжо падрыхтавана да выпуску і вельмі хутка ўбачыць свет”. Спадзяемся, што з’явіцца яна і ў нашай бібліятэцы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *