Браконьеров стало меньше

Общество

Дзейнасць Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету накіравана на выпрацоўку і рэалізацыю практычных мер па каардынацыі работы дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўную палітыку ў вядзенні паляўнічай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці, лесакарыстанні.
Супрацоўнікі інспекцыі пастаянна праводзяць рэйды сумесна з работнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры, структурных падраздзяленняў Мінпрыроды, Мінлясгаса, БТПР, арандатарамі рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў і інш. У 2010 годзе выяўлена 289 парушэнняў, з іх 147 – правіл рыбалоўства, 26 – палявання, 60 – лесакарыстанння, 56 іншых парушэнняў. Пры выяўленні парушэнняў правіл рыбалоўства канфіскуюцца прылады лоўлі – рыбалоўныя сеткі, крыгі, мярожы, астрогі і іншыя. Актыўная прафілактычная і тлумачальная работа дае свой плён: у апошнія гады намецілася тэндэнцыя да зніжэння колькасці парушэнняў з выкарыстаннем незаконных прылад лоўлі. Так, у 2006 годзе канфіскавана 1070 адзінак або 50,6 кіламетра сетак, у 2007-м – 734 (44,6), 2008-м – 548 (36,3), 2009-м – 437 (23,8), у 2010-м – 158 прылад (8,1 кіламетра).
Канечне, работу інспекцыі нельга ацэньваць працягласцю канфіскаваных сетак і колькасцю асоб, якія прыцягнуты да адказнасці за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. Важна тое, што ў нашых лясах стала больш звяроў, а ў вадаёмах рыбы. І трэба фарміраваць у людзей беражлівыя адносіны да прыроды і яе багаццяў, каб перадаць усё гэта нашым нашчадкам.
А.ХАМЯНОК,
дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *