Время наведения порядка на участках. Спасатели просят воздержаться от пала сухой растительности

Общество

З першым веснавым цяплом людзі спяшаюцца ўключыцца ва ўборку і навесці парадак на сваіх участках. Аднак пры гэтым забываюць пра бяспеку. На мінулым тыдні ў Рэчыцкім раёне на ўчастку выгарэўшай сухой травы каля аднаго з дамоў было знойдзена цела мужчыны 1958 года нараджэння. У Іўеўскім раёне выратавальнікам ўдалося спыніць вялікую вогненную хвалю, якая ішла па сухой траве да населенага пункта. Першыя выпадкі палаў ужо фіксуюцца не толькі на поўдні краіны, а і ў нашай вобласці. На 12 сакавіка ў Беларусі ўжо адбылося больш 40 пажараў у прыродных экасістэмах і адзін лясны пажар.

– Настаў час навядзення парадку на ўчастках. Настойліва просім жыхароў Ушаччыны не спальваць сухую расліннасць, – кажа начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях І.В.Кошкін. – Гэтыя дзеянні штогод прыносяць шмат праблем – ад матэрыяльнага ўрону да гібелі людзей. Не кажучы ўжо якія сродкі затрачвае ведамства на тушэнне такіх пажараў.

Спальваць жа смецце на сваім участку можна, але пры выкананні правілаў бяспекі:

  • толькі ў зацішнае надвор’е;
  • вогнішчы разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу ці сціртаў саломы;
  • не пакідаць агонь без нагляду, пакуль не пераканаецеся, што ён не разгарыцца зноў.
  • пад рукой павінна быць вядро з вадой, рыдлёўка або вогнетушыцель.

У МНС таксама нагадалі, што за выпальванне ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на вінаватых асоб згодна арт.16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях РБ накладаецца штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *