Цэнтр культуры “Віцебск” вядзе актыўную падрыхтоўку да XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які адбудзецца 14-17 ліпеня. Асобныя мерапрыемствы пройдуць 13 і 18.
Як мы ўжо паведамлялі, набыць білеты на праекты фестывалю ў Летнім амфітэатры можна ў касах Віцебска і праз сайты www.kvitki.by і www.ticketpro.by. Да 18 ліпеня будзе дзейнічаць спецыяльная акцыя для юрыдычных асоб: пры адначасовай пакупцы ад 50 да 99 білетаў адным рахункам на канцэрты ў Летні амфітэатр арганізацыі атрымаюць скідку ў памеры 5 працэнтаў, ад 100 да 149 білетаў – 10 %, больш 150 квіткоў – 15%.
Распачынацца сёлета фестываль будзе цікавай навінкай – праектам “Уверцюра да фестывалю: цыркавая феерыя”. На гэтае мерапрыемства дзецям ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў прадастаўляецца скідка ў памеры 50 працэнтаў ад кошту білета.
З усёй праграмай фестывалю, цэнамі і навінамі можна азнаёміцца на сайце форуму fest-sbv.by.