Дети Великодолецкой детского сада-СШ нарисовали тематические рисунки в рамках акции «Стоп-коронавирус»

Общество

Без сродкаў аховы органаў дыхання ў няпростую эпідсітуацыю не абысціся! Ведаюць гэта нават малышы, якія прынялі ўдзел у акцыі “Стоп-каранавірус”.

Ініцыятарам яе правядзення выступіла “пярвічка” раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вялікадолецкай дзіцячага сада – сярэдняй школы. Творча прарэкламаваць нашэнне масак было прапанавана дзецям дашкольнай групы. Разам з выхавацелем Валянцінай Уладзіміраўнай Быкавай хлопчыкі і дзяўчынкі чаравалі над сваімі мілымі “шэдэўрамі” – са звычайных медыцынскіх масак, якія выдзеліла раённая арганізацыя БТЧК, з дапамогай фарбаў рабілі штосьці арыгінальнае. Праўда, выкарыстоўваць такія вырабы ў перспектыве ніхто не збіраўся – усе работы размешчаны на адмысловай выставе, з якой ужо паспелі пазнаёміцца не толькі педагогі ўстановы і старэйшыя школьнікі, але і бацькі вучняў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *