Подведены итоги районного этапа республиканского конкурса детского рисунка на экологическую тематику

Общество

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку. Як заўсёды работы – а іх сёлета было пададзена 48 – ацэньвала кампетэнтнае журы, і трэба сказаць, што многія малюнкі парадавалі цікавымі тэматычнымі і мастацкімі знаходкамі.

У выніку ва ўзроставай групе ад 3 да 5 год лепшай прызнана аплікацыя Марыі Ціханавай “Усё ў тваіх руках” – дзяўчынка прадстаўляе яслі-сад №2 г.п.Ушачы. Другое месца прысуджана малюнку Ксеніі Дрозд з ясляў-сада №1, трэцяе – рабоце Марыі Клотчанка з Глыбачанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Яшчэ большая канкурэнцыя была сярод 6-10-гадовых мастакоў. Аднак у плане вызначэння пераможцаў меркаванні членаў журы былі аднадушнымі: першае месца прысуджана рабоце вучня Ушацкай школы Мацвея Мамона “Аазіс”, другое атрымаў малюнак Аляксандры Верхалазавай з Арэхаўскай СШ, трэцяе – Веры Хамёнак, якая прадстаўляла раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Усе прыгаданыя работы накіраваны на абласны этап конкурсу.

Традыцыйна рэдакцыя газеты “Патрыёт” зацвярджае асобны прыз, і сёлета яго атрымае вучаніца Арэхаўскай школы Таццяна Гусёнак за малюнак “Ты памятаеш?”. Шчыра віншуем усіх пераможцаў!

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *