В Ушачах прошло торжественное мероприятие, посвящённое Дню белорусской милиции

Общество

“102” – нумар, які ведае кожны беларус. І нават самы заўзяты скептык, калі яму ці блізкім пагражае бяда, набірае яго, спадзеючыся на дапамогу міліцыі. Дарэчы, у мінулую пятніцу, 4 сакавіка, краіна адзначыла 105-годдзе з дня яе ўтварэння. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею ведамства прайшлі ва ўсіх рэгіёнах. Не абмінулі яны і Ушаччыну, стаўшы знакавай падзеяй для ветэранаў праваахоўных органаў, асабовага складу РАУС, членаў іх сямей.

Вітаючы прысутных, начальнік РАУС Віталь Станіслававіч Карэнскі адзначыў, што галоўнай задачай супрацоўнікаў міліцыі ва ўсе часы была абарона жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян. Датычыцца гэта і Ушацкага райаддзела ўнутраных спраў, які па праве знаходзіцца сярод лепшых у вобласці, не раз яго супрацоўнікі адзначаліся ўзнагародамі самага высокага ўзроўню. Ва ўзгаданы ж дзень прыемным сюрпрызам для ўсіх стала відэавіншаванне з прафесійным святам ад міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івана Уладзіміравіча Кубракова.

Дзякавалі ўшацкім міліцыянерам за годную службу старшыня райвыканкама С.С.Садоўскі, намеснік старшыні А.В.Пашковіч. Яны нагадалі, што з году ў год абнаўляецца будынак райаддзела, папаўняецца аўтапарк. А галоўнае – людзі давяраюць праваахоўнікам, моладзь ахвотна паступае ў навучальныя ўстановы МУС. Пад гучныя апладысменты прысутных супрацоўнікам РАУС Сяргей Сяргеевіч уручыў шэраг узнагарод ад райвыканкама і райсавета дэпутатаў. Алена Васільеўна ж перадала калектыву памятны падарунак ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, старшынёй якой з’яўляецца.

У гэты вечар было шмат добрых слоў пра нялёгкую, але пачэсную міліцэйскую службу, людзей, для якіх яна стала прызваннем. Дарэчы, многія з іх падчас урачыстасці атрымалі высокія ўзнагароды. Так, нагрудным знакам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Беларусь “За адданасць службе” адзначаны оперупаўнаважаны групы крымінальнага вышуку Сяргей Сцяпанавіч Герцык. Падзяка УУС Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена начальніку ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, Алегу Леанідавічу Раманоўскаму, старшаму оперупаўнаважанаму групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мікалаю Віктаравічу Баратынскаму, міліцыянеру групы затрымання Аляксандру Аляксандравічу Ракаву. Нагрудным знакам адрознення УУС аблвыканкама адзначана начальнік штаба Святлана Іванаўна Ціханёнак. Начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама накіраваў Лісты падзякі за годнае выхаванне сыноў бацькам старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мікіты Сяргеевіча Лёлі – Сяргею Віктаравічу і Алене Рыгораўне, а таксама міліцыянера-канваіра ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, Івана Віктаравіча Цвяцінскага – Віктару Сямёнавічу і Валянціне Іванаўне. Падзякі аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама аб’яўлены намесніку начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандру Аляксандравічу Бандарэнку, старшаму інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі Віктару Пятровічу Обуху, участковаму інспектару Аляксею Юр’евічу Барадульку, старшаму оперупаўнаважанаму групы крымінальнага вышуку Мікалаю Анатольевічу Храпавіцкаму, міліцыянерам страявога падраздзялення міліцыі аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Вячаславу Мікалаевічу Голіку, Андрэю Мікалаевічу Лісічонку, Кірылу Уладзіміравічу Краснову. З прыемнай місіяй выйшаў на сцэну начальнік аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Сяргей Міхайлавіч Пугачоў. Падзякі Полацкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь ён уручыў начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксею Мікалаевічу Антуновічу, старшаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандру Мікалаевічу Дубровіну, міліцыянеру-вадзіцелю аператыўна-дзяжурнай службы Івану Іванавічу Падголу, начальніку аддзялення ДАІ Мікалаю Леанідавічу Гаўрылюку, а таксама вартаўнікам аддзялення, якое ўзначальвае, Рыгору Васільевічу Папко, Міхаілу Мікалаевічу Сабіну, Сяргею Уладзіміравічу Хамёнку і Андрэю Мікалаевічу Хвашчу.

Жыве ў аддзеле традыцыя захоўваць вопыт старэйшых пакаленняў, перадаваць яго маладым супрацоўнікам. Дзеля гэтага працуе ветэранская арганізацыя, членаў якой прысутныя прывіталі гучнымі апладысментамі.

Да віншаванняў у адрас праваахоўнікаў, іх сямей далучыўся начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ілья Віктаравіч Кошкін. Добры настрой яркімі вакальнымі і харэаграфічнымі нумарамі падарылі ўсім работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *