Накануне 8 марта в Полоцком лесхозе торжественно чествовали лучших представительниц отрасли области

Общество

Прымаць віншаванні са святам жанчыны лесагаспадарчай сферы Ушаччыны пачалі ўжо з першага дня вясны. 1 сакавіка на базе Полацкага лясгаса адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім ушаноўвалі лепшых прадстаўніц галіны з усёй вобласці.

Н.Селявёнак, В.Рахманенка, В.Шах.

За значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Валянціна Віктараўна Шах, якая ўзначальвае планава-эканамічны сектар Ушацкага лясгаса і ўжо шмат гадоў з’яўляецца прафсаюзным лідарам прадпрыемства. Граматамі Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання адзначаны памочнік ляснічага 1 класа Касарскога лясніцтва Вольга Паўлаўна Рахманенка і бухгалтар лясгаса Наталля Аляксандраўна Селявёнак.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *