Не допускать подростковой преступности

Общество

З мэтай стабілізацыі падлеткавай злачыннасці на тэрыторыі раёна сумесна з усімі зацікаўленымі службамі праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на выкараненне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць правапарушэнням і злачынствам сярод падлеткаў. Трымаецца на кантролі банк даных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, “цяжкіх” падлеткаў, сямей “групы рызыкі”.

У раёне пражывае 98 мнагадзетных сямей, у якіх выхоўваецца 302 дзіця. Няпоўных “ячэек грамадства” у нас, на жаль, значна больш – 378, у іх расце 528 дзяцей. Малазабяспечаных сямей 194, у іх падрастаюць 426 дзяцей. На 31 снежня 2010 года на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Ушацкага РАУС знаходзіцца 12 школьнікаў.
За 2010 год па раёне зарэгістравана тры злачынствы, здзейсненыя непаўналетнімі. Ва ўсіх выпадках гэта былі крадзяжы. Два юных злачынцы з няпоўных сямей, і літаральна ўсе з малазабяспечаных. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць такіх правапарушэнняў знізілася ўдвая.
Усяго зарэгістравана 53 правапарушэнні, здзейсненыя непаўналетнімі ў мінулым годзе (за аналагічны перыяд 2009-га – 70). Разгледжана сем адміністрацыйных матэрыялаў у адносінах непаўналетніх за распіццё алкагольных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей – 15 (у 2009-м іх было па 21). Большасць правапарушэнняў напрамую звязана з ужываннем алкаголю, таму арганізацыямі і службамі раёна праводзіцца значная работа па папярэджанні п’янства, наркаманіі і таксікаманіі.
На 1 студзеня 2011 года на ўліку у наркалагічным кабінеце ЦРБ знаходзіцца 16 падлеткаў, на дыспансерным уліку – адзін, пяцёра непаўналетніх назіраюцца ў кантрольнай групе. У мінулым годзе ў абласной псіхіятрычнай бальніцы на стацыянары пралечана чатыры падлеткі.
Важную ролю ў прафілактыцы правапарушэнняў і п’янства сярод непаўналетніх адыгрываюць рэйды на маладзёжныя дыскатэкі прадстаўнікоў розных службаў. Кожны тыдзень праходзіць акцыя “Сям’я без насілля”, падчас якой наведваюцца нядобранадзейныя сем’і, выяўляюцца прычыны такога становішча, прымаюцца меры па іх ліквідацыі. На першае студзеня гэтага года ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзілася 113 дзяцей з 69 сямей, асноўная прычына – зноў жа алкагалізм бацькоў.
З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў на глебе п’янства супрацоўнікамі РАУС праводзіцца кантроль за выкананнем правіл гандлю спіртнымі напіткамі (1 факт парушэння ў 2010-м), а таксама выяўленне дарослых асоб, якія прыцягваюць непаўналетніх да антыграмадскіх паводзінаў (12). Супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх сумесна з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі праводзіцца праверка двароў, падвалаў, месцаў, дзе канцэнтруецца моладзь. Выяўлены непаўналетнія, якія ўжывалі таксічныя рэчывы. Для выхавання падлеткаў у духу законапаслухмянасці работнікамі органаў міліцыі пастаянна праводзяцца выступленні, лекцыі ва ўстановах адукацыі, а таксама індывідуальная работа са школьнікамі.
С.ЦІХАНЁНАК,
старшы ўчастковы інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *