Диалоговая площадка «Волонтеры — за будущее Беларуси» прошла ТЦСОН Ушачского района

Общество

Пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі пад такой назвай прайшло на бягучым тыдні ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Напачатку мерапрыемства яго ўдзельнікі абмеркавалі праект новай Канстытуцыі, падзяліліся сваім намерам абавязкова прыняць удзел у рэферэндуме, аддаць свой голас за годнае “заўтра” нашай краіны.

Сваю лепту ў падтрымку розных катэгорый насельніцтва акрамя дзяржавы традыцыйна ўносяць валанцёрскія аб’яднанні. Перад прысутнымі выступіла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа К.Коршун, якая нагадала, каму і на якіх умовах аказваецца падтрымка, як праходзіць навучанне валанцёраў спосабам аказання першай медыцынскай дапамогі. Падзякавала Кацярына Васільеўна і актывістам Чырвонага Крыжа – найперш работнікам ТЦСАН Ушацкага раёна і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пра валанцёрскі рух, у якім прымае ўдзел моладзь, расказала першы сакратар райкама БРСМ Д.Калбасава. У прыватнасці, спынілася яна на дабрачынных акцыях “У школу з добрым сэрцам”, “Цуды на Каляды”, “Убяром снег разам”. Цікавым атрымаўся і аповед загадчыцы прыгаданага вышэй аддзялення ТЦСАН Т.Шышко пра дзейнасць валанцёрскага цэнтра, у склад якога ўваходзяць пажылыя людзі. У іх практыку ўвайшлі віншаванні адзінокіх землякоў з юбілеямі, выраб для іх падарункаў у стылі “хэнд-мэйд”, вядзенне гурткоў і клубаў на бязвыплатнай аснове. Старшыня ж раённай ветэранскай арганізацыі Н.Васілеўская, якая гэтак жа прымала ўдзел у пасяджэнні, з’яўляецца ў працэсе своеасаблівым інфарматарам: падказвае нераўнадушным ушачанам, каму з пажылых патрабуецца дапамога. Усё гэта дазваляе хутка вырашыць любыя цяжкасці.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *