Запрет на ловлю щуки

Общество

З 1 па 31 сакавіка паводле Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўстанаўліваецца забарона на лоўлю шчупака. У Беларусі ён насяляе ўсе вялікія і малыя рэкі, вадасховішчы і сажалкі. Нераст гэтага драпежніка суправаджаецца значнымі зменамі ў яго паводзінах: у гэты перыяд шчупак меней рухомы і больш безабаронны перад чалавекам. Нават нязначныя шумы ў момант адкладвання ікры і яе апладнення могуць перапыніць гэты працэс.
Існуе меркаванне, што шчупак, як драпежнік, нішчыць усё, што трапляецца яму на шляху, прыносіць шкоду рыбным запасам. Гэта няправільна. Фактычна шчупак выконвае ролю рэгулятара колькасці рыбы ў вадаёмах, не дазваляе біямасе перавысіць кармавыя рэсурсы. Ён жа і санітар, які знішчае хворых і аслабленых асобін.
Браканьерскае вылоўліванне кожнага шчупака ў час нерасту прыводзіць да вымання з вадаёма дзясяткаў тысяч ікрынак, тысячы малькоў. Ніякія выдаткі на штучнае зарыбленне не папоўняць страты. Таму ў перыяд вясновай забароны шкода за незаконнае вылоўліванне кожнай асобіны спаганяецца з браканьераў у трайным памеры, а гэта складае тры базавыя велічыні за асобіну. У тым выпадку, калі прычыненая шкода рыбным рэсурсам складае больш за сорак базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.
Ф.КАВАЛЕЎСКІ,
дзяржінспектар Лепельскай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *