В Ушачском районе имеется 103 вакансии в организациях

Общество

103 вакансіі прапаноўвалі на 21 лютага незанятым у эканоміцы грамадзянам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

У ліку навінак – дзве пасады ўрачоў-спецыялістаў у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Нямала вакансій у райбальніцы – тут патрэбны як урачы з рознымі спецыялізацыямі, так і прадстаўнікі сярэдняга медперсаналу. Чакаюць работнікаў гаспадаркі раёна, у прыватнасці, ААТ “Ільюшынскі”, “Дземенец”, КУСГП “Вялікадолецкае”, філіял “Маяк-Ушацкі”, племстанцыя. Варыянты ёсць таксама ў райвыканкаме, УП ЖКГ, раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, ДРБУ-105, цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, аддзяленні па ахове аб’ектаў у ­г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы, ва Ушацкай школе, музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка, дзіцячай школе мастацтваў, рэдакцыі газеты “Патрыёт”, лясгасе, ПМК-66, ТАА “Форэстгандаль”, вузле паштовай сувязі, філіяле аблспажыўтаварыства, цэнтры банкаўскіх паслуг №237 у г.п.Ушачы ААТ “Белаграпрамбанк”. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 440 да 1400 рублёў. Падрабязнасці – па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *