Ловля рыбы в период заморных явлений

Общество

У цяперашні час на вадаёмах назіраецца пагаршэнне ўмоў зімоўкі рыбы. Гэта звязана вялікай таўшчынёй лёду і снежным покрывам, а таксама рэзкімі змяненнямі тэмператур, што спрыяе паступленню з нізкім утрыманнем кіслароду, балотных і сцёкавых вод з утрыманнем арганічных рэчываў. У выніку на асобных вадаёмах адбываюцца перадзаморныя з’явы.
Згодна “Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства”, у выпадку ўзнікнення замораў, якія пацвярджаюцца данымі гідрахімічных даследаванняў, парадак і ўмовы лоўлі рыбы вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, структурнымі падраздзяленнямі дзяржаўнай інспекцыі.
Такім чынам, раённы выканаўчы камітэт мае права ўзгадніць з названымі арганізацыямі і вызначыць парадак і ўмовы лоўлі рыбы на канкрэтным водным аб’екце на перыяд узнікнення на ім замораў.
Вылоўліванне рыбы дазваляецца рыбаловам-аматарам з выкарыстаннем толькі прылад аматарскага рыбалоўства, якія дазволены правіламі, а іменна вуды, спінінгі, жэрліцы, сачкі дыяметрам не больш 0,5 м з памерам ячэйкі не менш 10 мм, пад’ёмныя сеткі памерам не больш 1х1м і памерам ячэйкі не менш 10 мм, ракалоўкі даўжынёй не больш 100 см і дыяметрам уваходнай шчыліны не больш 70 см і ячэйкай не менш 22 мм, багорыкі шырынёй крука не больш 10 см і сачкі для пад’ёму рыбы, вылаўленай прыладамі рыбалоўства. Можа быць прадугледжана павелічэнне сутачнай нормы вылоўлівання рыбы на аднаго рыбалова або поўная яе адмена, а таксама дазволена лоўля рыбы без прамысловай меры.
Лоўля рыбы на вадаёмах, дзе зафіксавана перадзаморная (заморная) сітуацыя, ажыццяўляецца пад кантролем структурных падраздзяленняў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
А.ІВАНОЎ,
дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *