Патриарший Экзарх всея Беларуси вручил благодарность председателю районной организации Белорусского фонда мира Татьяне Малак

Общество

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася рабочая сустрэча актыву Беларускага Фонду міру з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. На мерапрыемстве былі падведзены і вынікі работы грамадскай арганізацыі ў 2021 годзе.

Такі фармат абраны не выпадкова – многія паспяховыя справы Фонду міру рэалізуюцца пры садзейнічанні органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама пры ўдзеле і з блаславення Беларускай Праваслаўнай Царквы. У тым ліку завершана стварэнне мемарыяла “Урочышча “Пяскі” (дарэчы, сярод усіх канфесій Беларуская Праваслаўная Царква ўнесла самы значны фінансавы ўклад), адкрываюцца школы міру, палаты для ветэранаў войнаў і працы ва ўстановах аховы здароўя, рэалізуюцца іншыя праекты.

Уладыка Веніямін адзначыў важнасць дзейнасці Беларускага Фонду міру ў вырашэнні пытанняў устанаўлення згоды і міру ў душы кожнага чалавека і беларускага грамадства ў цэлым, у вырашэнні надзённых праблем людзей старэйшага пакалення, выхаванні юных беларусаў у духу міратворчасці і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Таксама ён уручыў старшыні Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Т.М.Малак Падзяку за “усердные труды во славу Святой Церкви и на благо Отечества” (на здымку).

– Для мяне гэта вялікі гонар, – падзялілася эмоцыямі Таццяна Міхайлаўна, якая паспяхова кіруе мясцовым фондам ужо 25 гадоў. – Прыемна, што наша праца цэніцца і па яе выніках становімся лепшымі ў рэспубліцы.

Віцебскую вобласць, дарэчы, на мерапрыемстве прадстаўлялі толькі два чалавекі: старшыні раённых арганізацый з Расон і Ушач. Удзельнікамі сустрэчы адзначана эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларускага фонду міру з Беларускай Праваслаўнай Царквой і вызначаны новыя перспектывы супрацоўніцтва.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *