Хроника происшествий Ушачского района за неделю

Общество

Па матэрыялах РАУС за мінулы тыдзень аддзелам міліцыі  да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства прыцягнута 15 чалавек, за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах – 13. Узбуджана тры крымінальныя справы. Па лініі дзейнасці ДАІ за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення складзена два пратаколы, затрымана 18 уладальнікаў аўтамашын без тэхнічнага агляду.

ЛОДКА “ЗРАБІЛА НОГІ”

Невядомая асоба ў перыяд з лістапада 2010 года па люты 2011 выкрала драўляную лодку, якая знаходзілася на возеры Чарсцвядскае каля вёскі Слабада. Матэрыяльны ўрон, які панёс уладальнік лодкі – жыхар Наваполацка – склаў 250 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа.

УЗЯЎ ПАЗВАНІЦЬ?

Жыхар г.п.Ушачы ноччу выкраў з дома грамадзянкі М. мабільны тэлефон LG. Гэта ў яго ўжо не першы выпадак крадзяжу: у верасні прыцягваўся да адказнасці. Заведзена крымінальная справа. Мужчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

СПІРТНЫЯ РЭАЛІІ

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне “антыалкагольнага” заканадаўства прыцягнута жыхарка вёскі Дворыца. У яе знойдзена 40 літраў брагі і самагонны апарат. А вось жыхар вёскі Старынка “пагарэў” на незаконным распаўсюджванні алкагольнай прадукцыі. Абодвум правапарушальнікам пагражае штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *