В ТЦСОН Ушачского района появился компьютерный класс

Общество

Прыемная навіна чакала нядаўна наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Ушацкага раёна. Для іх у будынку сацустановы ў Градзянцы створаны камп’ютарны клас, у які ўжо паступіла два персанальныя камп’ютары і шматфункцыянальная прылада “прынтар-капір-сканер”.

Пра такую тэхніку тут марылі даўно. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі вельмі дарэчы ўмець карыстацца сучаснымі тэхналогіямі – каб наладжваць анлайн зносіны, знаходзіць стымул жыць ярка, паўнацэнна і, магчыма, у перспектыве зарабляць у інтэрнэце на хлеб надзённы. Навучыць іх гэтаму ёсць каму, а вось фінансавыя магчымасці цэнтра не дазвалялі самастойна набыць для практычных заняткаў усё неабходнае. І тут падтрымку аказаў А.В.Жынгель, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Азнаёміўшыся з пісьмовым зваротам ­ТЦСАН Ушацкага раёна ў адрас рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, начальнікам якой з’яўляецца, Алег Валянцінавіч знайшоў магчымасць выдзеліць на ўказаныя мэты тэхніку. На бягучым тыдні дакументы на яе начальнік ЦБП №237 у г.п.Ушачы Д.Садоўская перадала дырэктару ТЦСАН К.Коршун (на здымку).

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *