Новая машина для заготовки щепы появилась в ЖКХ

Общество

Каб пастаянна і бесперабойна забяспечваць нашы кватэры неабходнымі для нас цяплом і гарачай вадой, жыллёва-камунальная гаспадарка прыкладае немалыя намаганні. Нядаўна, напрыклад, набыта вельмі запатрабаваная на сённяшні дзень не толькі прадпрыемству, але і раёну шчапаздрабняльная машына.

Раней, каб забяспечыць цэнтральную кацельню сыравінай і здрабніць лес на шчапу, спецыяльную тэхніку бралі ў карыстанне ў суседніх раёнах. Зараз  рабіць гэта ўласнай машынай не толькі зручна, але і выгадна. Тым больш што ў рамках рэалізацыі абласной праграмы “Чыстыя палі” высякаюцца кустоўе, дрэвы, якія і ідуць на выраб шчапы. Таму новую машыну адразу ж пусцілі ў работу.

Жыллёва-камунальнай гаспадарцы даведзена заданне ачысціць ад кустоўя больш 500 гектараў. Цяпер брыгада ЖКГ з 18 чалавек, якая займаецца дрованарыхтоўкай,  працуе на палях раёна выразаюць кустоўе, паліва назапашваюць.

Прынцып работы машыны просты: з дапамогай маніпулятара яна кладзе кустоўе, драўніну ў кантэйнер, далей яно праходзіць праз машыну і ў выніку ўжо здробненая шчапа сыплецца ў прычэп, пасля чаго паступае непасрэдна ў кацельню. Не ўсюды зручна прайсці шчапаздрабняльнай машыне з-за нізкай пасадкі, ды і пажадана, каб працавала яна на месцы, аднак няма магчымасці падвозіць сыравіну непасрэдна да яе.

Машына беларускай вытворчасці з германскімі камплектуючымі менш магутная чым тыя, якімі карысталіся ў мінулыя гады. За дзень вырабляецца прыкладна 10 тон шчапы, а каб забяспечыць кацельню на суткі сыравінай неабходна амаль ў два разы больш, таму, хоць і ў меншай колькасці, шчапа як і раней пастаўляецца з Расон, Полацка, Лёзна, а таксама з ушацкага прадпрыемства “Твестуба”, якое таксама набыло шчападрабілку.

Кошт такой машыны немалы – 253 мільёны рублёў сам агрэгат і больш 120 мільёнаў трактар з маніпулятарам. Аднак укладзеныя ў гэта сродкі паступова акупяцца.

Работу на новай тэхніцы даверылі Уладзіміру Кашко (на здымку), які хутка разабраўся з усімі нюансамі новай машыны, такой карыснай і неабходнай.

В.ПОЛАЗАВА.   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *