Мнение председателя районного Совета депутатов Натальи Маркович о Послании Президента

Общество

Наталля Мікалаеўна Марковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў: “Здаецца, не было такой тэмы, якую б не закрануў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні. Вылучу вельмі актуальную для рэгіёнаў – больш актыўна ствараць умовы і стымулы, каб людзі імкнуліся жыць на ўсёй тэрыторыі краіны, а не толькі ў Мінску. Пастаўлена задача мясцовым органам улады і ўраду – у кожным раённым цэнтры павінна быць вытворчасць на 100-150 чалавек, арыентаваная не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на экспарт, каб утрымаць там людзей. Праблемным пытаннем у рэгіёнах зараз з’яўляецца стан дарог, а таму прагучала, што за гэтую пяцігодку трэба выканаць праграму “Дарогі Беларусі” – адрамантаваць і пабудаваць не менш 7 тысяч кіламетраў мясцовых дарог і 5 тысяч рэспубліканскіх. Паблізу іх трэба ствараць рабочыя месцы – запраўкі, кафэ, майстэрні”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *