Заместитель председателя райисполкома Елена Пашкович делится мнением о Послании Президента

Общество

Алена Васільеўна Пашковіч, намеснік старшыні райвыканкама: “Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу атрымалася “жывым” і эмацыянальным. Шмат гаварыў Прэзідэнт пра сацыяльную палітыку. У прыватнасці, Беларусь уваходзіць у 50 лепшых краін па паказчыках эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя, апярэджваючы ЗША і Расію, у ліку 25 лепшых – у рэйтынгу камфортных умоў для мацярынства. Мама, якая выхоўвае першынца, толькі сацыяльных выплат атрымлівае на суму да 12 тысяч рублёў у год. Асноўны акцэнт сацыяльнай палітыкі беларускі лідар бачыць у забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі. Бясплатнай застанецца медыцына, а кожнаму беларусу будзе прадастаўлены мінімум адзін свабодны ад работы дзень у годзе для комплекснага амбулаторнага абследавання. Адпаведныя змены ў заканадаўства падрыхтаваны. Для выяўлення анкалагічных, эндакрынных, сардэчна-сасудзістых і імунных захворванняў будуць укараняцца тэхналогіі штучнага інтэлекту”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *