В 24 организациях Ушачского района имеется 96 вакантных мест

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 1 лютага 96 свабодных месцаў было ў 24 арганізацыях Ушаччыны.

РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” для работы ў г.п.Ушачы патрабуецца аператар заправачных станцый, раённаму Савету дэпутатаў – вадзіцель аўтамабіля, раённаму выканаўчаму камітэту – першы намеснік старшыні, прыбіральшчык тэрыторый, фінансаваму аддзелу – начальнік (на час дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка). Жыллёва-камунальная гаспадарка запрашае рабочага зялёнага будаўніцтва; ДРБУ-105 – машыніста бульдозера і машыніста аўтагрэйдара; цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – інжынера-цеплатэхніка.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў з рознымі спецыялізацыямі, медыцынскіх сясцёр, акушэрку, загадчыкаў ФАПаў, фельчара і зубнога фельчара. Нямала прапаноў і ў гаспадарках раёна. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу юрыста, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома, заатэхніка, трактарыста-машыніста; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, аператара машыннага даення; філіял “Маяк-Ушацкі” – аператара машыннага даення, ветэрынарнага ўрача, загадчыка фермы, лабаранта, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; племстанцыя – заатэхніка.

Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі патрэбны аддзяленню па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; сацыяльны педагог – Ушацкай школе; вядучы спецыяліст – “Белаграпрамбанку”, дырэктар – музею народнай славы імя У.Е.Лабанка; загадчык аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; лесаруб, ляснік, вальшчык лесу – лясгасу. Вакансіі пекара, рабочага па комплексным абслугоў­ванні і рамонце будынкаў, прадаўца, вадзіцеля аўтамабіля маюцца ў філіяле аблспажыўтаварыства; цесляра, галоўнага бухгалтара – у ПМК-66; паштальёна, вадзіцеля аўтамабіля, аператара сувязі – у вузле паштовай сувязі. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуецца хармайстар, акампаніятар, загадчык аддзела, асвятляльнік, мастак-афарміцель, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 450 да 1400 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *