В Кубличском доме культуры в рамках экологической акции дети изготовили птичьи кормушки

Общество

Экалагічная акцыя прайшла напрыканцы студзеня ў Кубліцкім сельскім доме культуры. У яе рамках, праявіўшы фантазію і старанне, юныя наведвальнікі культустановы вырабілі з падручных матэрыялаў – найперш пластыкавых бутэлек – зручныя птушыныя кармушкі.

Шмат эмоцый прынеслі працэс іх развешвання ў ваколіцах населенага пункта, кармленне крылатых прынесенымі з дому прысмакамі (на здымку). Дарэчы, спыняцца на дасягнутым кублічане не збіраюцца – зараз прадумваюць, як “арганізаваць зімні стол” для лясных насельнікаў, а таксама для чатырохлапых, якія засталіся без гаспадароў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *