Медицинские учреждения района будут обеспечены кадрами

Общество

Праз 2-3 гады медыцынскія ўстановы Ушацкага раёна не будуць адчуваць недахопу ў кадрах. Такі тэрмін акрэсліў галоўны урач ЦРБ Мікалай Мікалаевіч КАСПІРОВІЧ на пасяджэнні райвыканкама, адно з пытанняў якога  прысвячалася менавіта кадраваму забеспячэнню медустаноў раёна.

Дэфіцыт кадраў адчуваюць многія галіны раёна. А ў медыцынскіх установах  раёна пару год таму ён быў вельмі адчувальны. Сёння сітуацыя істотна змянілася. Кіраўніцтвам райвыканкама знята адно з самых важных – жыллёвых пытанняў, больш таго, не ўсе замацаваныя за ЦРБ домікі, выдзеленыя пад ведамаснае жыллё, былі заняты перад новым Годам.  Кіраўніцтва ЦРБ працягвае падбор нехапаючых спецыялістаў, спрацоўвае і мэтавае накіраванне – у раён вяртаюцца ўшацкія выпускнікі медуніверсітэтаў. Аднак і пакідае раён па-ранейшаму нямала. Напрыклад, з 2008 па 2010 гады на работу было прынята 11 урачоў і 20 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, а звольнена адпаведна 7 і 15. У перыяд з 1952 па 2010 гады Ушаччыну пакінула 207 урачоў. Так што асноўная задача па-ранейшаму – утрымаць, стварыць умовы, каб спецыялісты заставаліся тут на пастаяннае месца жыхарства.

На першага снежня ў медыцынскіх установах раёна працавала 392 чалавекі, з іх 38 з вышэйшай і 162 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. З іх 42 пенсіянеры, ці 11 працэнтаў ад агульнай колькасці працуючых, сярод урачоў – 19,4 працэнта (7 чалавек). 36 урачоў займаюць 47,25 штатныя пасады. Каэфіцыент сумяшчальніцтва складае 1,31, самы высокі ён ва ўчастковых педыятраў – 1,38. На гэтую дату раёну патрэбен урач-інфекцыяніст, эндакрынолаг, акушэр-гінеколаг, стаматолаг, педыятр і медыцынскі псіхолаг. Для работы на фельчарска-акушэрскіх пунктах не хапае 4 чалавекі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Працэнт сумяшчальніцтва сярэднім медыцынскім персаналам – 1,13 – 118 чалавек на 179,25 пасады.

Згодна з зацверджанымі планамі пастаянна праводзіцца перападрыхтоўка кадраў, курсы павышэння кваліфікацыі. Кваліфікацыйную катэгорыю мае 50 працэнтаў урачоў (з іх па 9 – першую і другую) і 70 працэнтаў сярэдняга медперсаналу (15 – вышэйшую, 70 – першую і 26 другую). Атэстацыя работнікаў праводзіцца не радзей аднаго разу ў тры гады.

Вялікая ўвага ўдзяляецца абучэнню маладых спецыялістаў і адаптацыі іх на месцы ў максімальна кароткі тэрмін. У мэтах матэрыяльнага стымулявання і замацавання маладых спецыялістаў, распрацавана праграма павышэння заработнай платы медработнікам. На першага студзеня сярэдняя зарплата урача – маладога спецыяліста складала 2385 тысяч рублёў (сярэдняя ўрачоў – 2570 тысяч, медыцынскай сястры маладога спецыяліста – 1044 пры агульнай сярэдняй 1288) .

На прыцягу апошніх гадоў Ушацкая ЦРБ працуе ў цесным кантакце з райвыканкамам у пытанні забеспячэння медыцынскімі работнікамі і замацаванні іх ва Ушацкім раёне. Адзін з накірункаў – падрыхтоўка спецыялістаў з маладых ушачан: праводзіцца прафарыентацыя, выдаюцца накіраванні. У 2008 годзе хадайніцтвы для паступлення ў медыцынскія навучальныя ўстановы атрымалі 7 чалавек, 2009 – 5, у 2010 – 5 ва ўніверсітэт і 3 у медыцынскія каледжы. На сённяшні час у медыцынскіх навучальных установах займаецца 24 чалавекі з Ушацкага раёна.

У комплекснай галіновай праграме “Кадры 2011-2015” прыярытэтнымі накірункамі па-ранейшаму застаюцца прафарыентацыя, сустрэчы з выпускнікамі навучальных устаноў, забеспячэнне маладых спецыялістаў жыллём, паляпшэнне якаснага складу кадраў.



4 комментария по теме “Медицинские учреждения района будут обеспечены кадрами

  1. А сколько молодых и ответственных приходит!!!
    Лично мне кажется, что будущее медицины за молодёжью.

  2. И эти уйдут — нет условий нормальных, да и жить здесь для молодых бесперспективняк…

  3. В перспективном по-вашему месте у них вряд ли будет такая зарплата…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *