Новый проект — «Депутатская почта»

Саветы і жыццё

У фае Дома Саветаў з’явілася паштовая скрыня з надпісам “Дэпутацкая пошта”, а побач з ёй адпаведны стэнд з палажэннем аб аднайменным праекце і спісам дэпутатаў раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў. У чым сутнасць названага праекта мы пацікавіліся ў старшыні раённага Савета дэпутатаў А.В.ПАШКОВІЧ.

– З 2011 года і да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання раённы Савет дэпутатаў рэалізуе на тэрыторыі раёна новы праект пад назвай “Дэпутацкая пошта”. Галоўнай мэтай яго з’яўляецца павышэнне аўтарытэта дэпутата як прадстаўніка народа, павышэнне эфектыўнасці работы з насельніцтвам, вывучэнне грамадскай думкі па сацыяльна значымых праблемах для іх аператыўнага і аб’ектыўнага вырашэння, вывучэнне прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці органаў мясцовага кіравання. Жыхары раёна могуць накіраваць свой зварот, просьбу, прапанову дэпутату раённага, сельскага Саветаў дэпутатаў (або даць адзнаку яго работы) праз спецыяльную скрыню.

– Спецыяльная скрыня ўстаноўлена толькі ў Доме Саветаў?

– Паштовыя скрыні з надпісам “Дэпутацкая пошта” ў бліжэйшы час з’явяцца ў кожным сельскім Савеце. Выманне карэспандэнцыі са скрынь ажыццяўляецца кожную пятніцу.

– Навошта патрэбна “Дэпутацкая пошта”, калі людзі могуць патэлефанаваць або звярнуцца непасрэдна да свайго дэпутата?

– У кагосьці, скажам, няма магчымасці сустрэцца з дэпутатам, няма часу або проста саромеецца прыйсці са сваёй праблемай і з цяжкасцю гаворыць аб набалелым. А ліст можна апусціць у скрыню на шляху па іншых справах, і гэта ўжо афіцыйны дакумент. Карэспандэнцыя будзе рэгістравацца ў спецыяльным журнале.

– Калі будуць падводзіцца вынікі новага праекта?

– Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта з вызначэннем пераможцаў будзе ажыццяўляцца раённым Саветам дэпутатаў штогод да 1 снежня. Пераможцамі праекта становіцца дэпутат раённага Савета дэпутатаў, у адрас якога ў час рэалізацыі праекта паступіла найбольшая колькасць зваротаў са станоўчым іх вырашэннем, а таксама сельскі Савет дэпутатаў, на базе якога найбольш актыўна і дзейсна рэалізуецца праект “Дэпутацкая пошта”.

– Ці прадугледжана праектам заахвочванне лепшых дэпутатаў?

– Так. Лепшым дэпутатам будуць уручаны дыпломы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і каштоўныя падарункі ў памеры да трох базавых велічынь.

Такім чынам з увядзеннем “Дэпутацкай пошты” ў жыхароў раёна з’явілася дадатковая магчымасць звярнуцца да сваіх дэпутатаў.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *