Участники творческого объединения «Золотая соломка» Ушачского районного центра детей и молодёжи создают настоящие шедевры

Культура Общество

Вось якія шэдэўры ствараюць удзельнікі ўзорнага творчага аб’яднання “Залатая саломка” раённага цэнтра дзяцей і моладзі. 

Цікава, што саламяны інструмент выраблены “з натуры”: старажытная рэч была знойдзена на гарышчы адной з вясковых хат і захоўвалася ў цэнтры. Вось што расказвае пра ідэю стварэння вырабу кіраўнік аб’яднання Ганна Бабянок: “Калі мы вырашылі ўзяць удзел у рэспубліканскім конкурсе мастацкіх праектаў “Спрадвечнае заўтра”, адправіліся з дзецьмі паглядзець этнаграфічную экспазіцыю “Сялянская хата”, што працуе ў былым памяшканні Дома рамёстваў. Стала цікава – а што нашы продкі захоўвалі ў вялікіх куфрах, якія стаяць у пакоі? Пашукалі ў інтэрнэце, распыталі бабуль – аказалася, што не толькі ўборы, а і музычныя інструменты, якія меліся тады ў многіх дамах. Так і ўзнікла ідэя зрабіць для праекта саламяную копію скрыпкі”.

Саломапляценне – спрадвечнае рамяство беларусаў, і юныя майстры з захапленнем асвойваюць яго прамудрасці. Прыемна, што аб’яднанне наведваюць не толькі дзяўчаты, а і хлопцы: Антона Рудзёнка (на здымку) сюды прывёў старэйшы брат Ягор, які займаецца ў цэнтры ўжо пяты год. Хлопчыкі жывуць у Матырыне – а гэта вёска, як вядома, славіцца сваімі багатымі творчымі традыцыямі. Актыўным наведвальнікам гуртка з’яўляецца і Арцём Спірчонак з Баяршчыны. А ўвогуле дзеці, што адчулі магію “Залатой саломкі”, з нецярпеннем чакаюць кожнага занятка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *