Ушачанин Виктор Левшик поделился мнением о грядущих изменениях и дополнениях в Конституцию

Навстречу референдуму Общество

Віктар Іванавіч ЛЕЎШЫК, жыхар г.п.Ушачы:

– Вельмі ўважліва вывучыў праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Важным лічу дапаўненне артыкула 15 аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай. Вялікі вучоны М.Ламаносаў калісьці вельмі ёміста сказаў: “Народ, які не ведае мінулага – не мае будучага”. Цалкам згодны з дапаўненнем аб генацыдзе беларускага народа ў гады вайны – колькі можна праяўляць талерантнасць у адносінах да тых, хто нас знішчаў і зараз спрабуе вучыць, як нам будаваць сваё жыццё?

На мой погляд, у артыкуле 18 у першым абзацы трэба ўбраць апошнія словы – “…і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права”, паколькі яны ўжо выкладзены ў артыкуле 8.

Ёсць прапановы і па 29 пункце 84-га артыкула: Прэзідэнт абавязаны аб’явіць ваеннае палажэнне і мабілізацыю адразу ж у выпадку ваеннай пагрозы і адразу ж усе органы ўлады павінны прыступіць да выканання без прамаруджвання і ўсялякіх узгадненняў. Пры сучаснай ваеннай тэхніцы нашу Беларусь могуць знішчыць за кароткі прамежак часу.

У артыкуле 94 гаворыцца, што ў выпадку роспуску палат Парламента новы састаў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў Парламента, абранага ў адзіны дзень галасавання. Толькі не зразумела, адкуль возьмецца новы састаў да выбрання?

Адказнасць за невыкананне абавязкаў грамадзян згодна артыкулаў 52-57 Канстытуцыі вызначана адпаведным заканадаўствам. Якім чынам яна будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці артыкула 45: “Грамадзяне павінны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя”? Канстытуцыя – гэта закон, а закон вызначае адказнасць.

Гэтыя і некаторыя іншыя прапановы, каментарыі я накіраваў у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Не трэба заставацца абыякавым у адносінах да Асноўнага Закона краіны, ад нас залежыць, як будзе развівацца грамадства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *