У аграгарадку Глыбачаны другое дыханне атрымлівае будынак былога дзіцячага сада: пасля пераезду дашкольнай установы ў мясцовую школу тут плануецца размясціць сельскі Савет і практычна ўсе ўстановы сацыяльнай сферы. Нядаўна ў абноўленыя пакоі пераехалі аддзяленне сувязі Глыбачка, аддзяленне №201/94 Глыбачка ЦБП №221 ААБ “Беларусбанк” і сельская аптэка.