Самые маленькие ушачане

Общество

Студзень парадаваў нас з’яўленнем на свет даволі вялікай колькасці нованароджаных. Так, аддзелам загса ў першым месяцы гэтага года зарэгістравана нараджэнне дзевяці дзетак, сельвыканкамамі – дванаццаці. Цікава, што пераважная большасць немаўлят – дзяўчынкі, якіх на свет з’явілася аж 16, нараджэнне ж хлопчыкаў рэгістравалася толькі 5 разоў.

Упершыню адчулі незвычайнае сямейнае шчасце бацькі, у якіх на свет з’явіліся першынцы, – Яўгенія Мялешка, Севасцьян Аўдошка, Дар’я Мілая, Анастасія Павукова, Даніла Кандрацкі, Таццяна Сазонава і Аляксей Сматрын. Памножылі сваё шчасце са з’яўленнем на свет другога дзіця дзесяць сямей, дзе нарадзіліся Кірыл Мацюш, Паліна Полазава, Дар’я Цітова, Аляксандра Брэнько, Аляксандра Міхейка, Дзяніс Дмітрачэнка, Анастасія Бурак, Варвара Волкава, Аліна Мугака і Вольга Маўрына. Трэцімі дзецьмі сталі Паліна Маслюк, Валерыя Башун, Уладзіслава Урбан. А ў Мікалая і Кацярыны Троцкіх на свет з’явілася ўжо шостае дзіця – дачка Валерыя.

Хочацца пажадаць бацькам немаўлят сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою і цярплівасці, а дзеткам – моцнага здароўя і хуткага росту.

А.МАЛАШЧАНКА,

начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *