Ураганный ветер не обошёл стороной и Ушачский район. Последствия непогоды

Общество

У пятніцу па ўсёй краіне быў аб’яўлены чырвоны ўзровень бяспекі. Ураганны вецер не абмінуў і Ушаччыну. Прычым, на гэты раз нельга выдзеліць нейкія найбольш пацярпелыя зоны, шкоды ён нанёс літаральна ва ўсіх кутках раёна.

Да позняга ліквідавалі паломкі энергетыкі, для якіх рабочым днём аказалася і субота. Былі задзейнічаны ўсе брыгады, а не толькі аварыйная, больш таго, на дапамогу выязджалі калегі з Чашнік. У Лісічыне давялося мяняць пашкоджаны ізалятар, у Вацлавове зламала апору высакавольтнай лініі, у Ціханятах правады парвала паваленым на іх дрэвам. Усяго ад абанентаў 14 студзеня паступіла больш за 50 заявак на адсутнасць электрычнасці, якая ў суботу вечарам з’явілася на ўсіх абясточаных аб’ектах.

Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях расчышчалі праезд па дарозе на Новае Жыццё, перакрыты паваленым дрэвам, убіралі такое ж з лініі электраперадач у Адворні. Уласнымі сіламі рамантаваў пашкоджаны дах магазіна ў Слабадзе Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства. Таксама некалькі лістоў шыферу сарвала на малочна-таварным комплексе ў Ільюшыне, намнога большы ўрон (па 35 лістоў) нанесены на падобных сельскагаспадарчых аб’ектах у “Дземенцы” і “Маяку-Ушацкім”.

Больш за 50 заявак паступіла ўжо ў Белдзяржстрах. Датычыліся яны таксама пераважна раскрытых дахаў, як у вёсках Лутава Сяльцо, Дубраўка, сапсаваных цяпліц і іншых вулічных канструкцый, у гарпасёлку вырвала азбестацэментную трубу, якая пры палёце пашкодзіла і агароджу, Найбольш за ўсё пацярпеў дом былога страхавога агента ў Дубінцы, дзе дах праламіла паваленым на яго дрэвам (на здымку).

У «Белдзяржстраху» нагадалі, што выплаты на пашкоджаныя парнікі заводскай вытворчасці, а таксама альтанкі вы атрымаеце, толькі калі гэтыя канструкцыі былі асобна пазначаны ў полісе на страхаванне хатняй маёмасці.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *