510 год першых пісьмовых звестак аб Ушачах, як вялікакняжацкім мястэчку, заснаваным пры замку.
215 год таму Ушачы становяцца цэнтрам Лепельскага павета.
205 год з дня адкрыцця Маладолецкай царкоўнапрыходскай школы.
125 год таму адбылося выступленне сялян вёсак Гута, Клапы і мястэчка Ушачы супраць графа Плятэра.
105 год таму створаны Ушацкі валасны рэвалюцыйны камітэт.
90 год таму адкрылася першая ў раёне Завячэльская сямігадовая школа.
85 год са дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты «Прымежны калгаснік».
80 год таму быў арганізаваны калгас «Бальшавік» у в.Пліна.
80 год таму першая група моладзі адправілася на асваенне цалінных і абложных зямель. Сярод іх механізатары Вялікадолецкай і Ушацкай МТС Пётр Кісель, Мікалай Паліцай, Павел Качан, шафёр Антон Жукоўскі, Генадзь Качан і іншыя.
55 год таму быў створаны самы буйны ў раёне саўгас «Вялікадолецкі». У свой час з яго былі вылучаны саўгасы «Кублічы» і «Касары».
50 год з дня адкрыцця Ушацкага музея Народнай славы, які зараз носіць імя У.Е.Лабанка.
7 лістапада 40 год таму 9 мая адкрыта экспазіцыя ў новым будынку музея Народнай славы.
25 год таму ў ліпені была адчынена хата-музей П.Броўкі ў в.Пуцілкавічы.
120 год Жукаву Нікандру Прохаравічу – заслужанаму настаўніку БССР, былому настаўніку Арэхаўскай васьмігадовай школы.
У 2010 годзе нашым землякам і знакамітым людзям Ушаччыны
споўнілася б:
29.10 — 105 гадоў з дня нараджэння Раманава Паўла Мінаевіча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь».
105 год – Бро ўку Пятру Усцінавічу – народнаму паэту Беларусі, ганароваму грамадзяніну Ушацкага раёна.
25.06
– 95 гадоў Бекарэвічу Віктару Васільевічу – ураджэнцу в.Вялікія Дольцы, былому сакратару Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелю Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў г.Мінску, Свята-Мікалаеўскага сабора ў г.Вена (Аўстрыя), удзельніку партызанскага руху ў Беларусі.
24.11
– 95 гадоў Васілеўскаму Аляксандру Арсеньевічу – заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР.
01.01
– 95 гадоў Васілеўскаму Міхаілу Арсеньевічу – падпалкоўніку-інжынеру, кандыдату тэхнічных навук.
31.08
— Іваньковічу Уладзіміру Афанасьевічу – заслужанаму настаўніку БССР.
90 гадоў
– 90 гадоў Стрыжонку Міхаілу Паўлавічу – заслужанаму работніку культуры БССР.
20.10
– 70 гадоў Качанову Яўгену Яўстаф’евічу – кандыдату ваенных навук, удзельніку вайны ў Афганістане, былому прафесару Універсітэта МУС Расіі.
05.05
Дунец-Рудзёнак Валянціне Антонаўне – заслужанай настаўніцы БССР.
Спаўняецца:
85 гадоў
– 85 гадоў Тараткевічу Міхаілу Васільевічу – заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР, доктару філасофскіх навук, прафесару.
07.04
– 75 гадоў Барадуліну Рыгору Іванавічу – народнаму паэту Беларусі, ганароваму грамадзяніну Ушацкага раёна.
24.02
– 75 гадоў Крывёнку Міхаілу Фадзеевічу – члену Беларускага саюза журналістаў, краязнаўцу.
02.03
– 75 гадоў Емельянаву Анатолю Серафімавічу, які абараніў кандыдацкую дысертацыю (1973) па тэме “Паэтыка беларускай народнай радзіннай песні”, асновай для якой паслужылі матэрыялы, сабраныя на Ушаччыне.
26.06
– 65 гадоў Клачкову Валерыю Паўлавічу – кандыдату філасофскіх навук, дацэнту, былому першаму сакратару Ушацкага РК ЛКСМБ.
15.09
– 65 гадоў Свяжынскаму Уладзіміру Мітрафанавічу – навуковаму супрацоўніку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдату гістарычных навук, аўтару шматлікіх работ па вывучэнні мовы Ушаччыны.
28.04
– 60 год Броўку Генадзю Пятровічу – доктару тэхнічных навук, прафесару.
01.05
– 60 гадоў Дуку Анатолю Сцяпанавічу, які ў 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, былому камсамольскаму работніку.
18.06
– 55 гадоў Аўласенку Генадзю Пятровічу – беларускаму паэту і драматургу.
16.08
– 55 гадоў Міхалю Уладзіміру Васільевічу – заслужанаму работніку «Колэнерга», начальніку Барысаглебскай гідраэлектрастанцыі на Кольскім паўвостраве.
25.10
– 55 гадоў Лабоўкіну Уладзіміру Мікітавічу – кандыдату тэхнічных навук, дацэнту Віцебскага універсітэта імя П.М.Машэрава.
28.04
Падрыхтавала І.ВЕР’ЯСАВА,
ок на всякий случай в закладки
Здравствуйте, вычитала в Вашей статье фамилию Стрыжонок. У меня такая же. Хотела узнать, распространенная ли это у Вас фамилия? Или все же есть шанс, что это мой родственник? Заранее огромное спасибо! (Живу в России, г.Клин)
да, фамилия Стрижонок — ушачская, преимущественно из Кубличской зоны.
ценно — ну наконец то
здорово ) отзывы отстой
patriot:
10.09.2010 в 13:19
Спасибо! И правда этой осенью (в ноябре 2011) ездили в Ушачи. Нашли там своих родствеников. Правда отец адрес приблизительно знал, а Ваше сообщение я прочитала только сегодня. Но действительно ездили в Ушачи. СПАСИБО!