Программа ГАИ «Взаимопонимание»

Общество

У мэтах выканання палажэнняў Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама патрабаванняў Прэзідэнта краіны аб зніжэнні колькасці загінуўшых у ДТЗ, 2007 год быў аб’яўлены Годам бяспекі дарожнага руху. Асноўнай мэтай было змяншэнне колькасці загінуўшых у выніку ДТЗ мінімум на 100 чалавек у параўнанні з 2006 годам. Так з’явілася Праграма “Мінус 100”. Рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных адпаведным дакументам, дазволіла нават пераўзысці вызначаны паказчык. У 2007 годзе гібель людзей у дарожна-транспартных здарэннях знізілася на 208 грамадзян. Было прынята рашэнне прадоўжыць выкананне праграмы “Мінус 100”. Такім чынам, чарговы яе этап у 2009 годзе атрымаў дэвіз “Я захаваю жыццё”, а ў 2010 — “Разам за бяспеку на дарогах!”. Як вынік — на сённяшні дзень у параўнанні з 2006 годам смяротнасць на дарогах рэспублікі зніжана на 572.

Каб у будучым замацаваць дасягнутае, на 2011 год прынята праграма “Узаемаразуменне”, накіраваная на стварэнне ўмоў для максімальнай абароненасці ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Яна акумулюе ў сабе ўсё самае лепшае з папярэдніх форм і метадаў работы па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму, павінна пасадзейнічаць выхаду на больш эфектыўны і якасны ўзровень комплекснага рашэння праблемы. Мэты праграмы “Узаемаразуменне” — сфарміраваць у грамадстве ўстойлівы ўзровень законапаслухмянасці, памяняць свядомасць удзельнікаў дарожнага руху ў плане павагі адзін да аднаго, узаемадапамогі, павысіць вадзіцельскую культуру. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі як удзельнікаў дарожнага руху, так і пэўных арганізацый мы здолеем дасягнуць намечанага.

А.ЛІСОЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *