Постояльцы ТЦСОН в Веркудах накануне праздников принимали поздравления и подарки от РОО «Белая Русь»

Общество

Прыемны сюрпрыз чакаў на мінулым тыдні пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у аграгарадку Вяркуды.

Загадчыца аддзялення А.Ігнатовіч прымае падарункі для пастаяльцаў ад Н.Марковіч.

Нягледзячы на часовую “закрытасць” сацустановы, выкліканую няпростай эпідсітуацыяй, пад навагодняй ёлачкай усе знайшлі наборы пачастункаў ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Іх разам з цёплымі віншаваннямі з нагоды надыходзячых святаў, хоць і перададзеных завочна, прывезла старшыня грамадскага аб’яднання Н.М.Марковіч.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *