Некалькі дзясяткаў Дзедаў Марозаў незвычайным чынам павіншавалі з Новым годам пацыентаў Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра – спусціўшыся з даху будынка з дапамогай альпінісцкага ўзбраення пастукалі ў акенца кожнага хворага дзіцяці і перадалі падарункі. Ролю казачных персанажаў выканалі выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада “Віцязь”.
Узняць настрой у рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год” дзецям, якія па стане здароўя, магчыма, не змогуць трапіць на навагоднія ранішнікі, вырашылі і ўшацкія выратавальнікі. Для пацыентаў дзіцячага аддзялення райбальніцы яны падрыхтавалі спецыяльную “пасылку бяспекі”.
◆ Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць піратэхніку без нагляду старэйшых. Часта траўмы ад петард атрымліваюць падлеткі, а ў мінулыя гады ў ліку пацярпелых аказаліся нават дзеці 4-5 гадоў.
Пажарны Дзед Мароз за апошнія дні наведаў і некалькі мнагадзетных сямей Ушаччыны, дом сямейнага тыпу, дзве школы, а таксама сустрэўся з юнымі ўшачанамі падчас ранішнікаў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Для дзетак была арганізавана тэматычная забаўляльная праграма. Падчас гульні яны паўтарылі асноўныя правілы бяспекі, кожнаму Дзед Мароз уручыў памятныя падарункі ў выглядзе размалёвак, кніжак. А дзясяткі лістоў па пошце адправіліся ў розныя куткі раёна прадстаўнікам “залатога ўзросту”.
◆ Не перагружайце электрасетку, выключайце з разетак абсталяванне, якім не карыстаецеся.
Вольга КАМАРКОВА.