В Ушачском районе 22 декабря пройдёт плановая модернизация оборудования эфирного телевидения

Общество

У сераду, 22 снежня, на тэрыторыі Ушацкага раёна будзе праводзіцца планавая мадэрнізацыя абсталявання эфірнага тэлебачання. У сувязі з гэтым з 9.00 да 17.00 будзе адсутнічаць прыём усіх тэлепраграм.

Як патлумачыў начальнік участка электрасувязі Полацкага занальнага вузла Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” А.У.Шакута, хвалявацца не варта – пасля вызначанага часу большасць абанентаў паслуг электрасувязі па-ранейшаму змогуць іх глядзець. Некаторым жа спатрэбіцца самастойна перанастроіць дамашнія прыборы. Як гэта зрабіць – чытайце на сайце РУП “Белтэлекам” (прадугледжаны як аўтаматычны, так і ручны рэжымы). Па ўсіх пытаннях, для аддаленага кансультавання можна звярнуцца па нумары 123 (званок бясплатны).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *