Нядаўна фартуна ўсміхнулася нашаму раёну. 22 студзеня дабрачынная акцыя “Суперлато – дзецям” запрасіла на чарговую гульню прадстаўнікоў з Ушач. Дырэктар Ільюшынскай школы А.М.Азевіч атрымаў ад арганізатараў акцыі сертыфікат на суму 3 мільёны рублёў на набыццё спартыўнага інвентару для сваёй установы, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.Карабань у “прамым эфіры” падзякавала за такі цудоўны падарунак і “вызначыла” наступных шчасліўчыкаў – імі аказаліся калегі з Касцюковіцкага раёна.