– Вызначаны лепшыя малаказдатчыкі сярод насельніцтва Ушацкага раёна за 2010 год. Імі сталі Валянціна Леанідаўна Вальвачова з Дубраўкі, якая прадала ад дзвюх кароў 13588 кілаграмаў малака, Ганна Васільеўна Мамонава з Матырына – 5567 кілаграмаў ад адной каровы, Лідзія Усцінаўна Скурковіч з Павулля – 5520 кілаграмаў. Згодна палажэння Лепельскага малочна-кансервавага камбіната аб прэміраванні, ўлічвалася найбольшая колькасць малака, здадзенага прыватнікам ад адной каровы. Названым малаказдатчыкам на разліковыя рахункі будуць залічаны прэміі адпаведна месцам у памеры 5, 4 і 3 базавыя велічыні. Прэміі ў памеры 175 і 140 тысяч рублёў паступяць таксама на рахункі малаказборшчыкаў – ПУП “Сямёныч” (А.С.Казачонак, сабрана 590 тон малака) і ПУП “Стаўр” (С.П.Палякоў за 568 тон).
Многа малака прадалі летась дзяржаве таксама А.Н.Падгол з вёскі Лутава Сяльцо – 10232 кілаграмы, Д.Г.Маркевіч з Судзілавіч – 9033, А.М.Грак з Качаноў – 8656.