Журналистов готовят и в Витебске.

Общество

З 2011 года ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава пачынаецца набор на новую спецыяльнасць – “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць на пасадзе журналіста або выкладчыка.

У пераліку ўступных экзаменаў на новую спецыяльнасць – беларуская мова (ЦТ), гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць. Апошні экзамен – творчая праца выконваецца абітурыентамі ва ўніверсітэце. Дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтага экзамену аказваюць у вочна-завочнай школе “Беларуская філалогія” (ВЗШ), якая створана ва ўніверсітэце спецыяльна з гэтай мэтай для вучняў 9-11 класаў. Са слухачамі школы працуюць вопытныя выкладчыкі факультэта беларускай філалогіі і культуры. Падрабязней –  на сайце www.fbfk.vsu.by. “Эфектыўнасць вучобы ў ВЗШ “Белфіл” відавочная: усе яе выпускнікі 2010 года паступілі ў ВНУ, пераважная большасць – на наш факультэт”, – кажа дэкан факультэта В.І.Несцяровіч.

Але гэта не ўсё. Каб паступіць на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”, трэба ў красавіку прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. Рэгістрацыя школьнікаў на гутарку пройдзе ў сакавіку 2011 года ва ўніверсітэце. У абітурыентаў, якія не зарэгіструюцца, і, значыць, не пройдуць прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, проста не прымуць дакументы ў ліпені 2011 года.

З 2011 года будзе таксама ажыццяўляцца набор на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Практычная псіхалогія”. Гэтая спецыяльнасць, як і папярэдняя, спалучае дзве кваліфікацыі і дазваляе працаваць у адной школе настаўнікам і псіхолагам адначасова. Падрыхтоўка абітурыентаў да гэтай спецыяльнасці таксама ажыццяўляецца ў вочна-завочнай школе. Універсітэт ужо аб’явіў дадатковы набор у ВЗШ з 1 лютага 2011 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *