Районная организация РОО «Белая Русь» помогла дубровчанину Андрею Будько исполнить заветную мечту

Общество

Запаветную мару дапамагла споўніць нядаўна юнаму жыхару Дубраўкі А.Будзько, які мае некалькі генетычных захворванняў і групу інваліднасці, Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Падчас аднаго з абследаванняў жыллёвых умоў Андрэя, у якім прымалі ўдзел актывісты грамадскага аб’яднання, той падзяліўся, што даўно хоча машынку на пульце дыстанцыйнага кіравання. І якім было здзіўленне, калі ўбачыў ля свайго дома гасцей з такім цацачным транспартам! Не адыходзячы ад бабулі Наталлі Анатольеўны Красновай, якая займаецца выхаваннем хлопца больш за 10 гадоў, вачэй не мог адвесці ад падарунка. Калі ж атрымаў яго, з задорам пачаў планаваць, як будзе ўстройваць “ралі” ў сваім пакоі. І гэта, здаецца, быў адзін з самых шчаслівых момантаў у жыцці дубраўчаніна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *