Краявіды вабяць вока,
Песціць сэрца далягляд,
Лыжы мчаць мяне далёка
Напярэдадні Каляд.
Праз нізіны, праз пагоркі,
Праз лісіныя сляды,
Так імчаць, што нават горка,
Мяне лыжы праз гады.
Нехта вунь праклаў свой след,
Бег уперад і назад.
Гэта выйшаў мой сусед:
Ён – за лыжны жыцця лад.
Вось гара, і зноў лячу я
Стрымгалоў, стралой з яе.
Не ўбачыць, не пачуе
Мая маці, не паб’е.
Бо даўно ўжо няма мамы,
Без яе бліны, куцця,
Не крыўлю я, еду прама
Па сваёй лыжні жыцця.
Наваколле абышоў я
І праклаў сваю лыжню,
Ад прагулкі ўзяў здароўе,
Выхадному рады дню.
Сяргей КАРАНЕЎСКІ