В Ушачской СШ состоялось собрание активистов районной организации РОО «Белая Русь»

Общество

Напярэдадні справаздачна-выбарчай канферэнцыі Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, запланаванай на пачатак снежня, арганізацыйныя кампаніі праходзяць зараз ва ўсіх “пярвічках” грамадскага аб’яднання. На бягучым тыдні важны сход актывістаў адбыўся ва Ушацкай сярэдняй школе.

Традыцыйна адкрыла сустрэчу старшыня “пярвічкі” навучальнай установы Н.А.Шарыпа. Дарэчы, яна займае гэтую адказную пасаду з моманту стварэння суполкі – з красавіка 2008 года. Наталля Анатольеўна шчыра падзякавала калегам, членам “Белай Русі” за актыўнасць, разуменне важнасці спраў, у якіх грамадская арганізацыя прымае ўдзел. А гэта і выбарчыя кампаніі, і розныя мерапрыемствы сацыяльна-духоўнай сферы, маладзёжнай палітыкі, культуры. Наперадзе, упэўнена Н.А.Шарыпа, яшчэ нямала годных здзяйсненняў. Вось толькі дасягаць іх педагогам давядзецца з новым лідарам, паколькі яна плануе пакінуць сцены школы і выйсці на заслужаны адпачынак.

За шматгадовую бездакорную работу ў грамадскім аб’яднанні падзякавала Наталлі Анатольеўне старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Мікалаеўна Марковіч. Пад гучныя апладысменты прысутных яна ўручыла жанчыне памятны падарунак, кветкі.

Дарэчы, атрымала ў гэты дзень букет і “новаспечаная” старшыня суполкі Т.У.Крахотка, якая гэтак жа ў складзе “Белай Русі” (толькі першапачаткова ў Арэхаўскай школе) амаль 13 гадоў. Прымаючы віншаванні з абраннем, Таццяна Уладзіміраўна адзначыла, што дзейнасць грамадскага аб’яднання – вельмі важны напрамак ідэалагічнай і выхаваўчай работы. На гэтым і павелічэнні членства “пярвічкі” – у перспектыве асаблівы акцэнт.

Падчас сходу яго ўдзельнікі выканалі яшчэ адну важную місію: абралі дэлегатаў для ўдзелу ў раённай справаздачна-выбарчай канферэнцыі РГА “Белая Русь”. Аднагалосна былі падтрыманы кандыдатуры Т.У.Крахоткі, а таксама дырэктара школы Таццяны Анатоль­еўны Пахолак.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: Т.Пахолак, Н.Марковіч, Н.Шарыпа, Т.Крахотка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *