Новая выставка

Общество

Ва Ушацкім музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка пачала дзейнічаць выстава-продаж пад назвай “Легенды душы”. Маладыя мастачкі з Віцебска – Вольга Масакоўская і Тамара Абабкова – прадставілі ўвазе наведвальнікаў жывапісныя і графічныя кампазіцыі на любы густ.

Нягледзячы на малады ўзрост, гэта ўжо не першая падобная выстава творцаў. У сваіх работах мастачкі перадаюць не саму рэальнасць, а ўражанні, настрой, думкі, пачуцці. Усё тое, што хвалюе душу і хаваецца ў яе глыбіні. На аснове вобразаў-сімвалаў аўтары расказваюць аб тым, што цяжка бывае перадаць словамі, тое, што можна толькі адчуць. Кожная іх творчая работа па-свойму цікавая і адметная. Арыгінальныя і разнапланавыя карціны прыцягваюць увагу і захапляюць, прымушаюць на пэўны час задумацца над яе сэнсам.

Некаторыя наведвальнікі ўжо скарысталіся магчымасцю паглядзець і ацаніць творчасць мастакоў. Выстава-продаж прадоўжыцца да канца лютага. Запрашаем у музей!

В.ПАДСАДНІК,

навуковы супрацоўнік музея.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *