Прафілактычная акцыя, прымеркаваная да Сусветнага Дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, які штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, прайшла на мінулым тыдні ва Ушачах. Удзел у ёй сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі прынялі юныя інспектары дарожнага руху з Ушацкай сярэдняй школы.
Старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі Аляксандр Лісоўскі нагадаў юнакам і дзяўчатам пра неабходнасць захавання правілаў дарожнага руху, прывёў лічбы сумнай статыстыкі – з пачатку года на дарогах Віцебшчыны ў 307 аварыях загінулі 66 чалавек (з іх 4 – непаўналетнія), 320 атрымалі траўмы.
У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі ўручалі вадзіцелям і пешаходам наглядны матэрыял на адпаведную тэматыку.