СТАН СПАЖЫВЕЦКАГА РЫНКУ
знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржкантролю вобласці. З правераных у 2010 годзе 250-ці гандлёвых аб’ектаў у 201 не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, у 159-ці пакупнікам не была прадстаўлена неабходная інфармацыя пра тавары, у 117-ці парушаліся санітарныя нормы і правілы. Забракавана тавараў на суму 23,1 мільёна рублёў.
Напрыклад, у правераных у снежні гандлёвых аб’ектах Шумілінскага раёна ў продаж былі дапушчаны тавары з сышоўшымі тэрмінамі годнасці (да 8,5 месяца), не выконваліся санітарныя нормы і правілы пры захоўванні і рэалізацыі прадуктаў, да пакупнікоў не была даведзена неабходная інфармацыя, а ў райспажыўтаварыстве не забяспечаны ўмовы для захавання плодаагароднінай прадукцыі. Падобныя парушэнні выяўлены ў магазінах Полацкага райспажыўтаварыства і ААТ “Віцебскія прадукты”
Па выніках праверак у сферы гандлю і бытавога абслугоўвання за 2010 год прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 652 парушальнікі з накладаннем штрафаў на суму 81,5 мільёна рублёў, з суб’ектаў гаспадарання спагнана 74,8 мільёна рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 422 чалавекі, у тым ліку вызвалена ад займаемых пасад 20.