Витебский КГК проведёт прямые линии по вопросам питания в школах и обоснованной выдачи зарплат натуральной продукцией

Общество

Як харчуюцца школьнікі?

У мінулым годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі былі выяўлены недахопы пры арганізацыі харчавання школьнікаў. У цяперашні час узмоцнены кантроль за паўнатой закладкі прадуктаў у стравы і захаваннем рэцэптур. Прыняты меры па недапушчэнні парушэнняў нормаў выхаду страў, наяўнасці пратэрмінаваных прадуктаў. Забяспечана выкананне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў.

Для прадухілення прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню парушэнняў пры арганізацыі харчавання школьнікаў, Камітэт вобласці праводзіць маніторынг па названай тэматыцы. 18 і 19 лістапада 2021 г. будзе працаваць “гарачая лінія”, на якую можна паведаміць пра факты парушэнняў і недахопаў у арганізацыі харчавання школьнікаў, а таксама выказаць меркаванне па замене асартыменту страў, зыходзячы з пераваг дзяцей у рамках накіраваных для гэтага сродкаў. Звароты будуць прымацца з 9.30 да 17.00 (перапынак з 13 да 14) па тэлефонах: 8 (0212) 37-54-53, 37-61-78.

Зарплата ў тэрмін і грашыма

На кантролі знаходзяцца пытанні выплаты заработнай платы. За 9 месяцаў бягучага года выяўлены парушэнні ў 9 з 17 вывучаных суб’ектаў. Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці Камітэтам вобласці прыцягнута 9 службовых асоб на агульную суму 0,8 тысячы рублёў. Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента інспекцыі працы – 54 юрыдычныя і 83 фізічныя асобы на агульную суму 25,2 тысячы рублёў. Устаноўлены факты замены грашовага ўзнагароджання натуральнымі відамі аплат (буйной рагатай жывёлай, мясам, збожжам, прадуктамі харчавання), у першую чаргу, у сельгасарганізацыях.

У сувязі з гэтым Камітэт вобласці 23 і 24 лістапада правядзе “гарачую лінію” па пытанні абгрунтаванасці выдачы работнікам у лік заработнай платы натуральнай прадукцыі. Звароты будуць прымацца з 10 да 16 гадзін (перапынак з 13 да 14) па тэлефонах (80212) 37-61-52, 37-61-65. Акрамя таго, да 25 лістапада можна выказаць меркаванне па дадзенай тэме, даслаўшы ліст па электроннай пошце: kgkvitebsk@mail.belpak.by (з паметкай “прапанова, натуральная аплата”). Звяртаем увагу, што накіраваныя прапановы не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *